НЕ́РЫ ВЕ́ЛА (Neri Vela) Радольфа (н. 19.2.1952, Чылпан-Чынга, Мексіка),

першы касманаўт Мексікі. Д-р філасофіі (1979). Скончыў Нац. ун-т Мексікі (1975), ун-ты Эсекса (1976) і Бірмінгема (1979). У 1985 у атрадзе касманаўтаў НАСА. 26.11—3.12.1985 здзейсніў (як спецыяліст па карыснай нагрузцы) палёт на касм. караблі «Атлантыс», у час якога вывеў на арбіту мекс. спадарожнік сувязі «Марэлас-2». У космасе правёў 6,88 сут. Яго імя занесена ў Міжнар. залу гонару касманаўтыкі (1991).

М.​М.​Касцюковіч.

Р.Неры Вела.

т. 18, кн. 1, с. 434

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)